Ваша корзина пуста
Калекцыя «Абярэг. Аднаўленне»

КАЛЕКЦЫЯ «АБЯРЭГ. АДНАЎЛЕННЕ»

ПЕРЕЙТИ К КАТАЛОГУ

Гісторыя ідзе па кругу, усё добрае паўтараецца. Вось і «Луч» пацвярджае гэтае правіла. Прапануем вашай увазе эксклюзіўную лімітаваную калекцыю «Абярэг. Аднаўленне»   Падчас стварэння нашай першай калекцыі «Абярэг» мы ўжо выкарыстоўвалі ў дызайне гадзіннікаў беларускія нацыянальныя матывы. Такі творчы крок быў сустрэты ажыятажным попытам і цікавасцю з боку нашых пакупнікоў. Натхнёныя нашай багатай нацыянальнай культурай і любімымі кліентамі мы выпусцілі абноўленую калекцыю «Абярэг».   Варта падрабязней распавесці аб функцыянальнасці абярэгаў. Нашы продкі лічылі, што абярэгі, зробленыя з любоўю, з добрымі намерамі, пажаданнямі, здольны браць клопат пра «нябачныя» падзеі на сябе. І чым мацней энергетыка, складзеная ў вырабе, тым большую сілу ён мае, тым надзейней працуе. Нашы продкі шчыра верылі ў сілу абярэга, у тое, что ён здольны абараніць чалавека ад праблем у гэтым вялізарным свеце. Можа і вам варта паспрабаваць? Калекцыя «Абярэг. Аднаўленне » з'яўляецца эксклюзіўнай - у продажы можна будзе знайсці выключна 111 адзінак у серабрыстым і 111 адзінак у залатым колеры. Сэрцам гадзіннікаў служыць легендарны механізм Мінскага гадзіннікавага завода на 15 рубінавых камянях з запасам ходу 38 гадзін. Корпус выраблены з высакаякаснай латуні і пакрыты высакародным цвёрдым золатам альбо надзейным хромам. Яшчэ адна асаблівасць калекцыі - спецыяльная гравіроўка на заднiм вечку гадзіннікаў. Папружка выканана з натуральнай скуры з класічнай спражкай.